У даўніну падарожнікі і купцы нярэдка называлі нашу зямлю краінай замкаў і палацаў. Перад іх вачыма паўставалі магутныя цагляныя сцены з вузкімі байніцамі. Яны заўсёды гатовы былі сустрэць варожую сілу. А бараніцца тады нашым продкам даводзілася часта. Няшчадна шугала полымя пажараў. За мурамі трымаліся адважныя і нязломныя людзі. Не здаваліся на літасць чужынцам абаронцы роднага краю. Яны верылі ў перамогу і здабывалі яе.
(68 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка
Похожие статьи:
Пераказы → Замкі Беларусі
Пераказы → Камяніцы і таямніцы