Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мора

   Мора ўсё ходзіць. Увесь марскі абшар у неспакоі. Шырокія палосы вады то апускаюцца, робячы лагчыны, то ўзыходзяць высока і дужа. Нясуць на сваім кудлатым хібе пену, раскідваючы мутныя пырскі ва ўсе бакі.
   Хвалі як вялізныя варухлівыя горы. Яны рушаць адна за адной да берага, рушаць паволі, з нейкім пагрозным спакоем, з упэўненасцю, якая заварожвае. Бліжэй да берага яны яшчэ больш дужэюць, як бы набываючы дадатковай злосці, і пачынаюць бегчы ўсё хутчэй і хутчэй. А потым з усяго лёту, з усёй сілы са страшэннай лютасцю б’юць у бераг. Гучыць удар, падобны на гарматны стрэл, і гранітны бераг увесь уздрыгвае.
   Хваля ўскідваецца высока над берагам, уздымае над сабой светлую грыву пырскаў, голасна пляскае аб асфальт вялізную масу вады. Удар, яшчэ ўдар. Хваля за хваляй абрынаецца на мокры камень. Па ўсёй узбярэжнай поўна вады. А хвалі ўсё б’юць і б’юць. Без перапынку ўздымаюцца кудлатымі грывамі і ападаюць з пляскам.
   Хвалі такія моцныя, што хмары вады перакідае цераз усю шырокую паласу ўзбярэжнай. Вада крые не толькі лавачкі ўздоўж берага, а нават рады кустоў і будку кіёска на другім баку вуліцы. Шкляныя сценкі кіёска ўсе ў пісагах вады. З-за гэтага амаль не відно выстаўленых у вітрынах вокладак часопісаў і кніг.
   Мора паказвае сваю моц.
(200 слоў)

Паводле І. Мележа

 

Похожие статьи:

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мора

Ніна МацяшНіна Мацяш - За соснамі – мора

ПераказыПартрэт сонца і мора

ПераказыМора Герадота

Эрнэст ХэмінгуэйЭрнэст Хэмінгуэй. Стары і мора