Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мой лес

   Я не магу пражыць і дня, каб не ўспомніць лес. Ён спрадвеку стаіць вакол вёскі, дзе я нарадзіўся і вырас.
   З адной памятнай ліпеньскай ночы, калі нашу вёску палілі гітлераўцы, а людзей хапалі ў Нямеччыну, лес для мяне стаў усім: і домам, і школай, і месцам дзіцячых забаў. Ён карміў, абуваў, апранаў і абаграваў мяне, калі па цэлым месяцы з-за блакады ніхто з партызан не мог пранікнуць у вёску. Ён хаваў мяне ў сваёй густой зеляніне, калі ў некалькіх кроках праходзілі фашысты. Ён мне першы на сваёй лясной мове сказаў, што трэба мець на любы час надвор’я сваю метку, каб не блудзіць на адным месцы.
   Ён сніцца мне па начах, то разгневаны нечым, сярдзіты, ціхі, лагодны, быццам родная маці. Я чую, як стогнуць і гудуць векавыя дубы і хвоі, бачу, як гойдаюцца іх пышныя вершаліны, адчуваю нават у зімовую сцюжу, як пахне багун, і смала-жывіца ў бары, і прэлае лісце ў чарналессі.
(15З словы)

Паводле Б. Сачанкі

 

Похожие статьи:

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні

ПераказыУ лесе

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе