Гэта гучыць зімовы сон. Ціхі-ціхі сон. Кранальныя гукі закранаюць наваколле – заснежаны парк, які па-рамантычнаму раскінуўся на абалонах ракі Віліі, і стомлена-самотную сядзібу, што цягам стагоддзяў чакае свайго гаспадара.
Гэта гучыць яго музыка. Паланэз ля мінор «Развітанне з Радзімай». Ці ведаў Міхал Клеафас Агінскі, што гукі ягонай музыкі стануць часцінкай беларускай душы? Што аджылае і адбалелае пачынае бруіць, калі чуеш гэтыя гукі ці ў канцэртных залах, ці то ў падземных пераходах у выкананні флейтыста-панка. Шчымлівая мелодыя завалодвае свядомасцю…
Дзесьці там, у маленстве, – першы снег, снегавік і горка. Дзесьці там, у юнацтве, – першы снег, на які загадваеш жаданне. Дзесьці там – маразы і адлігі. І заснежаная дарога, дзе ценямі дрэваў пазначаны шлях…
Незаўважны апошні акорд. Белым снегам віруе надзея…
І немагчыма прачытаць ноты, бо музыку не працытуеш. Яе можна толькі адчуць. Як можна толькі адчуць, што такое Радзіма…
(134 словы)
Паводле М. Навіш
Похожие статьи:
Пераказы → Зрабі гучней!
Пераказы → «Апасіяната»
Пераказы → Музыка
Пераказы → Музыка
Якуб Колас → Служэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»