Рабіну пасадзіў мой тата. Я вельмі люблю назіраць за ёй.
Вясной яе бледныя пупышкі ператвараюцца ў лісце. Яно нагадвае далонь чалавека. У маі на дрэве з’яўляюцца пухнатыя суквецці. Рабіна стаіць тады прыгожая, урачыстая. Потым надыходзіць лета. Замест суквеццяў з’яўляюцца гронкі ягад. Зялёныя ягады пачынаюць ружавець, чырванець. У верасні рабіна шапаціць сухой лістотай. А гронкі чырванню гараць на сонцы. У маразы ўспамінаюць пра рабіну вераб’і і сініцы.
(68 слоў)
Паводле Т. Мушынскай
Похожие статьи:
Пераказы → Прыгажуня рабіна
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Пасадзіце рабінку
Пераказы → Рабіна (Паводле Х. Гурыновіча)
Яўген Крупенька → Яўген Крупенька - Рабінка
Алесь Пісьмянкоў → Алесь Пісьмянкоў - Рабіна над вірам