Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Маці Ірына

   Кампанія з трынаццаці чалавек накіравалася да стойкі рэгістрацыі Тэль-Авіў – Мінск. Усе яны ляцелі ў краіну свайго дзяцінства да маці Ірыны.
   Некалькі гадзін, і ўся мітуслівая гурба стаяла пад дзвярыма роднай хаты. Рая першая пагрукала ў дзверы:
   – А Божа ж мой, дзетачкі! – Ірына адчыніла дзверы і разгубілася ад нечаканасці. – А чаму ж вы мяне не папярэдзілі?
   Маці Ірына – герой для гэтых трынаццаці чалавек і іх сямей. Некалі яна выкупіла кожнага з іх у ахоўніка Мінскага гета.
   Ірына з мужам і двума сваімі дзецьмі жыла побач з гета. Яна бачыла, што робяць фашысты з яўрэямі, і думала, як дапамагчы яўрэйскім дзецям. Ірына падзялілася думкамі пра выратаванне дзяцей з суседам Рыгорам. «Калі што і дапаможа, то хіба грошы», – падказаў ён.
   Грошай у Ірыны не было. Але была скарбонка з упрыгожаннямі, падораная ёй на вяселле бабуляй і дзядулем.
   Нарэшце Ірына рашылася. Неяк увечары яна падышла да аднаго з ахоўнікаў. Коратка сказала, што хоча ўзяць дзіця, і паказала рукою на гета. Ахоўнік раз’юшыўся, але Ірына не разгубілася. Яна дастала з кішэні залаты бранзалет і працягнула яму. Ахоўнік замёр. Было відаць, што вагаўся. Потым сказаў адысці да зарасніку і схавацца там.
   Ірына чакала, вельмі хвалявалася. Праз нейкі час немец прывёў хлопчыка гадоў двух-трох і загадаў хутчэй ісці адсюль. Ірына схапіла малога на рукі і пабегла дадому.
   І так аднаго за адным яна выкупіла з Мінскага гета трынаццаць дзяцей. Болей не змагла: упрыгожанні скончыліся.
   Так і выгадавалі Ірына з мужам, акрамя сваіх, гэтых трынаццаць дзяцей. І кожны з іх быў шчыра ўдзячны бацькам за шанец на шчаслівае жыццё.
(254 словы)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСустрэча з маці

Янка ЗолакЯнка Золак - Ода маці

Пераказы, дыктантыІ надыходзіць дзень

Пераказы, дыктантыНа скрыжаванні

Пераказы, дыктантыДа маці