Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мастак (Паводле В. Карамазава)

   Роў быў глыбозны, сцежка па дне віхляла вузкая, месцамі крута падымалася ўгару, як ведучы на неба. Унізе, дзе яна пачыналася, яшчэ быў змрок, хоць уверсе, па-над ровам, ужо гуляла ранішняе святло. Трава па схілах рова паспела прабіцца з-пад леташняга лямцу-дзёрну, і дзе-нідзе па зелянінцы жаўтлявымі плямкамі зацвіталі першыя дзьмухаўцы. Усё гэта: сцежка, малады мурог, сонечна-жаўтлявыя краскі – цешылася ў сінечы лёгкай зварушлівай смугі, якая не спяшала адарвацца ад зямлі, падняцца ўгару да сонца, каб там растаць, а заставалася ў рове.
   Наперадзе, за сотню крокаў ад мяне, па дне рова ішоў чалавек. Ён быў таксама, як кожная былка ў рове, аблытаны вільготнай смугою, што размывала абрысы, постаць, хаду рабіла мяккай, плыўкай. На спіне ў яго свяцілася блакітнавата-жаўтлявая пляма – эцюднік мастака, і па той пляме, як яна пагойдвалася ў бакі, мне здавалася, нібыта мастак спяшаўся выбрацца з рова, хоць з ягоным хворым сэрцам ісці трэба было цішэй. Хацелася спыніць, дагнаць. Колькі разоў я гукнуў:
   – Антон Стахванавіч?!
   Ён ані разу не азірнуўся.
   Нарэшце галава, добра чарнявая і на дзявятым дзясятку гадоў, злавіла макаўкаю сонца, загарэлася жаўтлява-залацістым дзьмухаўцом, рассыпіста заварушыліся на лёгкім ветрыку срэбна-сонечныя валасы.
   Плямы святла ляглі на плечы, на спіну, мацней, квадратам сонца, заблішчэў эцюднік, і цяпер ён мне ўбачыўся ці то палітраю мастака, ці то ягоным светлым пейзажыкам.
   Спыніўшыся па-за ровам, стары павярнуўся да мяне тварам і глядзеў зверху, з-пад сонца, у роў, шукаў мяне. А я стаяў унізе і глядзеў угару, любуючыся сонечна-апантаным, шчаслівым у сваёй апантанасці чалавекам.
(238 слоў)

Паводле В. Карамазава

 

Похожие статьи:

ПераказыНедасяжная

ПераказыКрасавік – мастак

ПераказыМалюнак

ПераказыЯзэп Драздовіч

ПераказыМастацтва служэння дабру