Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мальвы

   Бадзёрым ядраным жнівеньскім ранкам бег я на Цнянскае возера. Рабіць гэтую прабежку ўдаецца нячаста: у Мінску бываю летам рэдка. Вуліцу подбегам перасек на пераходзе-зебры, выбраўся на сцежку між дамамі і тут спыніўся: каля тарцовай сцяны шэрага дзевяціпавярховага гмаха расцвілі мальвы – чырвоныя, ружовыя, жоўтыя, белыя. Кветкі густа стаялі па краях шырокай градкі, на якой лапушылася бульба.
   З-за вугла суседняга шэрага дзевяціпавярховіка выбліснула сонца. Мутна-ружовае, але ўжо цёплае, яно заліло промнямі градку – успыхнулі кроплі расы на шырозным лісці мальвы, буйныя зоркі-кветкі засвяціліся мокрымі пялёсткамі.
   Маланкай выбліснуў успамін з далёкага маленства: у нашым палісадніку каля тарцовай сцяны новай хаты, якую збудавалі ў тысяча дзевяцьсот сорак шостым годзе, бо старую спалілі немцы, калі ўцякалі з Прыбяседдзя, раслі вяргіні і мальвы. Вяргіняў было два кусты: на адным кветкі цёмна-чырвоныя, а на другім – жоўтыя, круглыя, быццам сонечныя шарыкі. А між гэтымі кустамі высіліся тонкія сцяблінкі мальваў, на якіх красаваліся, быццам прыклееныя, ружовыя кветкі.
(147 слоў)

Паводле Л. Левановіча

 

Похожие статьи:

ПераказыКолер кветак

ПераказыВодар дзядоўніку

ПераказыВасількі

ПераказыДзіўныя кветкі

ПераказыЯпонская ружа