Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Маленькі фермер

   Максімкавы бацькі пераехалі ў вёску Росіцу з горада. Тата адрамантаваў даўжэзны цялятнік, прыгнаў трактар з прычэпам. Маці даглядала кароў і свіней. Пабеглі, закруціліся ў бясконцай працы дні. Трэба было касіць траву, чысціць летні загон. Максімка часта пакідаў свае караблікі на рачулцы і бег прыглядваць за бычкамі. Ён дапамагаў пасвіць кароў, зграбаць сена, сеяць канюшыну. Мама называла хлопчыка маленькім фермерам. А хто такі фермер? Гэта гаспадар.
(67 слоў)

Паводле М. Даніленкі