Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Багдановіч

   Максім Багдановіч з’яўляецца зоркай беларускай паэзіі. Ён памёр зусім яшчэ маладым, на дваццаць шостым годзе свайго жыцця, не паспеўшы сказаць у літаратуры пра многае з таго, што яго хвалявала. Але за сваё кароткае жыццё паэт вельмі шмат зрабіў для развіцця і ўдасканалення беларускай літаратуры. Творчасць яго стала каштоўным набыткам духоўнай культуры нашага народа. Усё сваё кароткае жыццё ён аддаў служэнню свайму народу.
   Рос Максім у сям’і, дзе многа ўвагі надавалася выхаванню дзяцей. Бацька развіваў назіральнасць, прывіваў жывую цікавасць да прыроды, любоў да мастацтва і прыгожага пісьменства. Таму нядзіўна, што ў Максіма вельмі рана абудзілася цікавасць да чытання кніг. У школьныя гады ён амаль не расставаўся з кнігамі, за што бацька называў яго Максім Кніжнік. Кнігі Максім браў з бацькавай бібліятэкі, дзе былі выданні пра Беларусь, яе гісторыю, зборнікі беларускіх песень і казак.
   Вельмі рана праявіліся ў Максіма творчыя здольнасці. Ужо ў дзесяць гадоў ён пачаў пісаць вершы. Гады вучобы ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі, а пасля ў Яраслаўскім юрыдычным ліцэі былі надзвычай важным этапам у духоўным і творчым развіцці беларускага паэта. Гэта былі гады настойлівай працы над сабой, сур’ёзнай вучобы, паглыблення ведаў. Усе сілы, вольны час ён аддаваў літаратуры. Паэт самастойна вывучыў некалькі замежных моў, каб у арыгінале чытаць творы славянскіх і заходнееўрапейскіх пісьменнікаў.
   Пачаткам літаратурнай дзейнасці паэта стала апавяданне «Музыка», надрукаванае на старонках газеты «Наша ніва» ў тысяча дзевяцьсот сёмым годзе. А праз шэсць гадоў выходзіць з друку першы і, на жаль, апошні прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок» – бессмяротны помнік паэтычнага таленту Максіма Багдановіча, помнік яго грамадзянскага подзвігу.
(250 слоў)

Паводле В. Івашына

 

Похожие статьи:

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Страцім-лебедзь

Максім БагдановічПатрыятычная лірыка Максіма Багдановіча

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Вадзянік

Максім БагдановічТворчасць Максіма Багдановіча

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Маёвая песня