Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ліпка (Паводле П. Рунца)

   Дзед з унукам гулялі ў садзе. У густой засені ціха шчабяталі птушкі. У канцы саду расла маладая купчастая ліпа. Дзед нагнуў ніжнюю галінку ліпы і даў унуку панюхаць кветкі. Яны прыемна пахлі. У ліпавых кветках ёсць салодкі сок. З яго пчолы робяць мёд. Ды і сам ліпавы цвет  – першае лякарства. Раней з кары маладых ліп рабілі кошыкі. Ліпу паважаюць і ў горадзе. Ёю абсаджаны цэлыя вуліцы. Вельмі прыгожа!
(69 слоў)

Паводле П. Рунца