Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лівень

   Дзесьці ўдалечыні пачуліся глухія раскаты грому. Неўзабаве яны наблізіліся, зрабіліся больш гучнымі і працяглымі. Птушкі недзе пахаваліся. Няма над возерам ні ластавак, ні чаек. Неба тым часам зусім пацямнела, завалаклося цяжкімі і змрочнымі хмарамі. У паветры павеяў лёгкі струменьчык холаду. Дрэвы зашамацелі.
   Нечакана наляцеў шалёны парыў ветру. Сосны пахіснуліся і застагналі. Па зямлі імкліва пакаціліся сасновыя шышкі. Сціхнуўшы на хвіліну, вецер накідваецца на дрэвы з новай сілай. Пайшоў дождж, спачатку быццам неахвотна, невялікі і рэдкі, асобнымі кроплямі. Потым усё часцей і мацней.
   І раптам страшэнны ўдар скалануў неба і зямлю. Змрок згусціўся. Цёмнае неба над возерам прарэзала ад краю да краю доўгая і няроўная агністая лінія маланкі. За ёю бліснула другая, трэцяя. Гром грымеў амаль безупынна, не змаўкаючы ні на хвіліну.
   Дождж перайшоў у лівень. Шумелі патокі вады, якія ліліся цяпер з неба суцэльнай заслонай. Шумеў лес, шумела возера. Хісталіся, гнуліся і скрыпелі сосны.
(144 словы)

З часопіса «Родная прырода»

 

Похожие статьи:

ПераказыГрыбныя дажджы

ПераказыЦана дажджавой кроплі

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Дождж

ПераказыПершы летні лівень

Вера ВярбаВера Вярба - Дожджык