Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лясны доктар (Паводле Я. Зазекі)

   У птушак ёсць свае любімыя мясціны. Няхай іншыя хваляць зацішныя лясы, пералескі, але стары стракаты дзяцел з чырвоным аколышкам любіць толькі свой лес. Дзяцел чамусьці баяўся блізкага суседства з чалавекам і пасяліўся ў густым ельніку, перамешаным з высокімі асінамі і бярозамі.
   Тут, паміж каранёў разложыстых дрэў, выбівалася невялікая рачулка. Летам яе можна было пераступіць у любым месцы, але затое ранняй вясною шырокая плынь талай вады залівала прыбярэжныя кусты і лес.
   На невялічкай прагаліне сярод ельніку стаяла прыгожая асіна. Ды такая высокая, што нават дзяцел здзівіўся. Пад самай верхавінай на яе гладкім ствале выдзеўб дзяцел дупло і зрабіў сабе гняздо. Адсюль быў відаць увесь лес, і многія птушкі зайздросцілі лясному доктару.
   Вясной на золку і вечарам дзяцел слухаў звонкія песні драздоў, івалгі і пералівы салаўя.
   Ішлі дні за днямі, і ў дзятлавым дупле вывеліся маленькія птушаняты. Хутка дзеці ўвабраліся ў пер’е, і цяпер бацька вылятае з імі шукаць спажыву, прывучае да працы.
(151 слова)

Паводле Я. Зазекі

 

Похожие статьи:

ПераказыЧырвоны капялюшык

ПераказыСтракаты дзяцел

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні

ПераказыУ гасцях у дзятлаў

ПераказыЛясны доктар (Паводле З. Бяспалага)