Кожнае лета я адпачываю ў бабулінай вёсцы. Якая дзівосная тут прырода! Сонца ўстае рана. Яго промні абуджаюць усё вакол. Пачынаюць ціўкаць птушкі. Пырхаюць матылькі. З травы звісаюць кропелькі расы.
Дома заўсёды знаходзяцца нейкія справы. Я люблю хадзіць па ваду. Вада ў калодзежы чыстая. А якая яна смачная! Раніцай у вёсцы шумна. Ноччу ўсё засынае. На неба выходзіць жоўты месяц. Ён то хаваецца за хмары, то зноў выплывае.
(70 слоў)
Паводле К. Радзько
Похожие статьи:
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...
Якуб Колас → Якуб Колас - Лета
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Лета
Якуб Колас → Якуб Колас - Летам
Пераказы, дыктанты → Шчаслівая ўсмешка лета