Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Ласток
Перад намі раскінуўся прыгожы зялёны лужок. У цэнтры на каменным падмурку стаіць старая леснічоўка. Перад калодзежам шуміць высокая разгалістая вярба. За хатай на агародзе ўзвышаецца прыгожая лістоўніца. А далей чырванее рабіна. У гэтай мясціне прайшло дзяцінства Якуба Коласа. Яна называецца Ласток.
Шмат розных здарэнняў у жыцці Костуся звязана з Ластком. Тут ён вучыўся пазнаваць жыццё і навакольны свет. Тут хлопчык зведаў гора і радасць.
(65 слоў)