Паэзія – гэта невычэрпная крыніца духоўнага хараства нашага народа. Яна прамаўляе на ўвесь свет нашы запаветныя мары і надзеі, вучыць высокай праўдзе і чалавечнасці, падымае душу народа і ўсё грамадства над будзённа-павярхоўным і дробязным.
Паэтычны набытак беларусаў кандэнсуе ў сваіх скарбонках перажытае народам за доўгую гісторыю існавання, сацыяльнага і нацыянальнага адраджэння, пераломных гістарычных момантаў, мірнай працы і крывавага змагання ў часы ваеннага ліхалецця.
Вятры часу могуць пакрышыць сцены гмахаў, высушыць рачулку ці занесці пяском возера. А крыніца паэзіі бессмяротная, бо бруіць яна з чалавечай душы, выцякае ў свет з сэрца народа, яго гісторыі, яго будучыні.
(Паводле В. Коўтун)
Похожие статьи:
Сучасная літаратура Беларусі → Сучасная паэзія Беларусі
Ніл Гілевіч → Матывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча
Сучасная літаратура Беларусі → Сучасная беларуская паэзія, яе тэмы і вобразы
Пімен Панчанка → Духоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі
Аркадзь Куляшоў → Паэзія Аркадзя Куляшова