Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Крыніца (Паводле Я. Сіпакова)

   Гэтую дарогу да крыніцы я палюбіў даўно і штодзень, не пытаючыся ў маці, ці трэба вада, спаражняў вёдры і выходзіў на знаёмую сцежку.
   Далёка-далёка гарбацяцца, узнімаюцца пагоркі, парослыя кустамі, а то і сапраўдным лесам. Да вайны аж да самай вёскі падступалі лугі і чыстыя палі, ні кусточка не было на іх.
   Вось і крыніца. Вада ў ёй недалёка, даставаць яе лёгка: нахіліўся над зрубам, расхінуў лісце, зачэрпнуў вядром – і вось ён, чысты крышталь, ад якога, бывала, у летнюю спёку не адарвацца.
   У крыніцы вельмі смачная вада, і таму ўся вёска ходзіць сюды, у такую далеч, не шукаючы вады дзе-небудзь бліжэй да сваіх хат.
   Сёлета мы з цёткаю Волькаю чысцілі гэтую крыніцу. Цётка, папярэдне наламаўшы галінак на венік, паклала іх каля зруба, а сама палезла ў калодзеж, у халодную крынічную ваду. Я памкнуўся быў лезці сам, але яна сказала:
   – Ты ж не ўмееш, лепей я сама.
   Цётка чэрпала вядром і падавала яго мне, а я толькі выліваў ваду, адышоўшы далей ад крыніцы. Спачатку вада была чыстая, потым памутнела, а пасля ўжо ў вядры каламуцілася нешта вязкае і глеістае.
   Дабраўшыся да пяску, вычарпаўшы аж да дна ўвесь гэты глей, цётка папрасіла падаць ёй наламаныя галінкі і доўга шаравала імі сцены. На дне крыніцы светла заблішчаў пясочак, а сцены зруба, мокрыя і чыстыя, пачалі ўжо нават высыхаць і дыміцца.
(216 слоў)

Паводле Я. Сіпакова

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКрыніца (Паводле З. Калкоўскай)

Пераказы, дыктантыДзе сціхае плёскат крыніцы

Пераказы, дыктантыДзе бруяцца крыніцы

Пераказы, дыктантыКрыніца (Паводле I. Масляніцынай)

Пераказы, дыктантыКрыніца (Паводле Я. Сіпакова)