Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Крылатыя вартаўнікі

Варыянт 1 (141 слова)

   Яшчэ не ўзышло сонца, але ўжо развіднела. Ціха на вуліцы і ў хаце. Ты соладка спіш і не бачыш, як на маладыя лісточкі капусты і агуркоў, яблынь і сліў, на сцяблінкі жыта і пшаніцы паўзуць чарвячкі, вусені, налятаюць мільёны пражэрлівых мошак. Але не хвалюйся.
   Птушкі вартуюць ад шкоднікаў кожную сцяблінку, кожнае дрэва, кожны лісток. У пачатку лета ў іх асабліва многа работы, бо ў гнёздах сядзяць маленькія кволенькія птушаняткі і просяць есці. Стрыж корміць сваіх птушанят трыццаць, а то і трыццаць пяць разоў на дзень. Ён за адзін раз прыносіць больш за дзвесце розных мошак, мух і камароў. Працуе стрыж па дваццаць гадзін на дзень і налётвае да тысячы кіламетраў. Шпакі летам працуюць па семнаццаць гадзін і прыносяць ежу сваім птушанятам па дзвесце разоў за дзень.
   Так працуюць летам крылатыя вартаўнікі. Яны знішчаюць многа-многа насякомых на палях, у садах і агародах.

 



Варыянт 2 (54 словы)
   Сонца яшчэ не ўзышло. Ціха на вуліцы. Аднак на сцяблінкі агуркоў і капусты ўжо паўзуць вусені. На жытнія парасткі ўзбіраюцца чарвякі і мошкі. Але не хвалюйся. Над садам, над полем, над дрэвам кружацца птушкі. Носяцца ў паветры стрыжы, гарыхвосткі, дразды, ластаўкі, шпакі.
   Птушкі вартуюць ад шкоднікаў кожную сцяблінку, кожны лісток, кожнае дрэва.
   Беражыце птушак!


З часопіса «Родная прырода»

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу