Крумкач апусціўся на бярозу. Ён пасядзеў некалькі хвілін, потым спусціўся да зямлі. Злавіў мыш і паляцеў да густога ельніку. Праз нейкі прамежак часу крумкач вярнуўся. Ён сеў на бярозу і прыгледзеўся да зямлі. Вылезла мышка з норкі, трапіла ў кіпцюры крумкача. Так крумкач паляваў на мышэй. Ён насіў іх да гнязда і карміў сваю сяброўку. Яна ў гэты час сядзела на яечках.
(65 слоў)
Паводле Я. Галубовіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Крумкач і падбярозавікі