Скончыліся халады. Дыхнуў цёплы паўднёвы вецер. Ён разагнаў шэрыя хмары. На чыстым блакітным небе заззяла веснавое сонца.
Снег пачарнеў. Потым ён заплакаў і гаманлівымі ручайкамі збег у рэкі і азёры. Вярнуліся ў родны край птушкі. Яны радасна загаманілі ў гнёздах. На дрэвах набрынялі пупышкі. Хутка яны палопаюцца. Тады пакажуцца з іх зялёныя лісточкі. Трапечуць у паветры стракаценькія матылькі. Яны імкнуцца да першых кветак. Пралеска, ландыш чакаюць іх.
(69 слоў)
Паводле П. Рунца
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны
Пераказы, дыктанты → Абуджэнне (Паводле Я. Коласа)
Пераказы, дыктанты → Сустрэча вясны
Пераказы, дыктанты → Прыход вясны