Надышоў красавік. Дні паплылі над зямлёй празрыстыя. Уся прырода пацягнулася да веснавога святла. Адагрэтая сонейкам зямля набірала сілы. Непаўторнай духмянасцю пупышак і першых веснавых кветак запоўнілася паветра.
З прыходам красавіка перамянілі сваё жыццё лясныя жыхары. Прачнуўся і вылез з глыбокай нары барсук. Выбраўся з бярлогі мядзведзь. Ажылі вожыкі, краты і землярыйкі.
Прыкметныя змены адбыліся і ў падводным царстве. Выйшлі з глыбінь вадаёмаў рыбы. У кожнага вясной свой клопат.
(69 слоў)
Паводле В. Стомы
Похожие статьи:
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Красавік
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Упарты снег
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Красавік
Пераказы, дыктанты → Красавік – мастак
Пераказы, дыктанты → Красавік (Паводле Р. Ігнаценкі)