Улез мядзведзь у балота. Лёг і падушыў камароў дзвесце ці болей. Загулі камары, не даюць спакойна ляжаць. А самы галоўны пішчыць:
– Ты чаго, дзядзька, сюды прыцягнуўся? За што загубіў столькі камарыкаў?
Мядзведзь ляжыць, нібы не чуе. Тады камары наляцелі на яго цэлай хмарай. Вочы, нос, рот – усё скусалі. Свету белага не бачыць, бедны.
Падняўся мядзведзь з балота. Пачаў лапамі махаць, нагамі тупаць. Ды хіба можна адбіцца ад камарынай хмары? Вымушаны быў мядзведзь з балота бегчы.
Камары адсталі. Толькі самы галоўны камар ляцеў за мядзведзем ды пішчаў над вухам:
– Будзеш ведаць, дзядзька, як да нас чапляцца!
(98 слоў)
(Паводле І. Масленік)
Похожие статьи:
Пераказы → Неспадзяваная сустрэча
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Былі ў мяне мядзведзі
Пераказы → Мядзведзь (Паводле М. Зверава)
Пераказы → Вось якія «мішкі»
Пераказы → Смаргонская мядзведжая акадэмія