Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Казка пра парасон

   Летам доўга стаяла спякотнае надвор’е. А дома сумаваў парасон. Ён кожны дзень чакаў дожджыку. Аднойчы змарыў яго салодкі сон. У сне і здарыліся з парасонам дзіўныя прыгоды. Быццам выскачыў ён праз адчыненае акно на падворак. Вецер падхапіў яго і памчаў па свеце. Прызямліўся падарожнік на грыбную палянку. Як многа парасончыкаў убачыў ён побач!
   І тут парасон прачнуўся. На вуліцы пачынаўся дождж. Нарэшце парасон спатрэбіцца свайму гаспадару.
(69 слоў)
 
Паводле С. Валодзькі

 

Похожие статьи:

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Парасон