Стаіць моцны мароз. Вуглы хат і кожны плот трашчаць. Ідзе снег. На шыбах з’явіўся лёд. Мяне пацягнула ў лес.
Бярозкі ўсыпаны малінавымі клубкамі. Гэта снегіры сядзяць. Грозна апусціўся на дуб крумкач. Пад елачкай прытаіўся зайка. Ён вушкі на спінку паклаў і вочы заплюшчыў. У гушчары забарабаніў дзюбкай дзяцел. А вавёрачка на сасне зарадку робіць. Зачэпіцца лапкамі за галінку і вісіць уніз галавой.
(63 словы)
Паводле Я. Галубовіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Зімой у лесе (Паводле Я. Галубовіча)
Пераказы, дыктанты → Хутка зіма
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Снежань
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Беларуская зіма
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - На каньках