Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зімой у лесе

   Аціх вецер. Снег павіс белымі карункамі на дрэвах. Цішыня навокал. Толькі зрэдку трэсне мёрзлая кара ды пасыплецца зверху снег.
   Прыемна зімою ў лесе. Таму так любяць сасновы бор Пеця і Вася. Вось і сёння ідуць яны на лыжах па заснежаных лясных дарожках. Ад іх не адстае верны сябар Рэкс.
   Хлапчукі прыцішылі ход. Вось іх любімая палянка. Колькі тут улетку было суніц! А вось і бярозкі. На адной вяліся ўвесну птушкі.
   Пеця падышоў паглядзець, ці засталося на бярозцы гняздо. А непадалёк быў трухлявы пень з дуплом. Тут на мяккай пасцелі з сухога лісця спаў вожык.
(96 слоў)

Паводле К. Каліны

 

Похожие статьи:

ПераказыУ лесе

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе