Выпаў першы снег. Белай коўдрай улёгся ён на палеткі, лугі, рэкі і азёры, апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы і пагоркі, павіс баваўнянымі камякамі на голлі дрэў, на парканах і кустах. Прэсна запахла першай зімовай свежасцю. І дыхалася неяк асабліва бадзёра і лёгка. Жвава і ахвотна трухае па першым зазімку конь, запрэжаны ў яшчэ не аб’езджаныя сані.
Лейцаў з рук не выпускай, яздок! Пракладаецца першы след па новай саннай дарозе. Лёгка і мякка слізгаюць палазы, пакідаючы за сабой на некранутай белі дзве раўнюткія паласы. Потым, дружа, праедзе па тваім следзе безліч падарожных. Утопчацца і разатрэцца шырокая дарога. Тады па ёй можна будзе ехаць і не кіруючы канём. Цяпер жа можаш кіраваць у любым напрамку, абы прама, абы не скрывіць, не заблытацца. Іначай другія па ёй не паедуць. Пасмяюцца і пракладуць новы след. І суджана будзе яму стаць торнай дарогай.
Зімовыя дарогі! Усе вы пракладаецеся па цаліку. Адны шырэюць у буйныя шляхі, другія застаюцца ледзь значнымі.
(155 слоў)
Паводле М. Машары.
Похожие статьи:
Юрась Свірка → Юрась Свірка - З першым снегам
Пераказы → Першы снег
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Першы снег
Пераказы → Першы снег
Якуб Колас → Якуб Колас - Першы снег