Настаў снежань. Снег ішоў амаль штодня і ўсё схаваў пад сабою: і зямлю, і пажухлую траву. У садзе стала бела-бела. Сюды больш не прыляталі ні сарокі, ні вароны, бо ім не было чым пажывіцца. Толькі сяды-тады наведваліся сойкі, ды і тыя доўга не затрымліваліся. Некалькі мерзлых яблыкаў, што засталіся на дрэвах з восені, яны даўно здзяўбалі.
Удзень у сад прыляталі чырванагрудыя снегіры. Яны, распушыўшы пер’е, сядзелі на заснежаных галінках яблынь, а пад вечар ляцелі ў лес: там ім лягчэй знайсці патаемныя схованкі на ноч.
Толькі тры сінічкі не пакідалі зімовага саду. Удзень яны скакалі па дрэвах, вышуквалі кузурак у кары, час ад часу нават адлучаліся ў лес, а надвячоркам заўсёды вярталіся назад. Іх вабіў хлеўчык, у якім яны начавалі, і лустачка хлеба ці батона, якой яны ў любую хвіліну маглі падсілкавацца.
Падмацаваўшыся, яны ляталі ў садзе з дрэва на дрэва і не баяліся ні моцнага марозу, ні халоднага ветру.
(149 слоў)
Паводле З. Бяспалага
Похожие статьи:
Янка Брыль → Птушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая
Янка Брыль → Раман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча
Пераказы → Птушкі шчасця
Янка Брыль → Увесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")
Янка Брыль → Птушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая