Ноччу выпаў сняжок. Прыкметна пабялелі і без таго белыя бярэзіны. Выразней сталі глядзецца камлі сосен.
Пасвятлелі ельнікі. На кожнай яліне вунь колькі снегу! Белы колер у спалучэнні з зялёным вельмі пасуе дрэвам. Дубровы таксама выглядаюць урачыста. Ствалы дубоў імкнуць увысь, і кожны з іх заканчваецца нібы каронай – мудрагеліста перакручанымі галінамі. Снег, што наліп на іх, ажно ззяе ў сонечных промнях.
На доле таксама ўсё выглядае казачна. Колькі колераў адразу бачыцца ў лесе! Нібы там папрацаваў удумлівы мастак.
(78 слоў)
Паводле Я. Пархуты
Похожие статьи:
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Першы снег
Пераказы → Першы снег (Паводле І. Грамовіча)
Якуб Колас → Якуб Колас - Першы снег
Юрась Свірка → Юрась Свірка - З першым снегам
Пераказы → Першы снег (Паводле X. Лялько)