Зіма амаль заўсёды прыходзіць нечакана. Кладзешся ўвечары спаць – на двары яшчэ восень. А прачынаешся, бачыш – ад акна нейкае незвычайнае святло. Хуценька падбягаеш да акна, глядзіш праз акно і дзівішся. На вуліцы ляжыць бялюткі снег. Не ўседзіш у такі час дома. Хуценька апранаешся, выбягаеш з хаты і робіш першыя слядкі па мяккім снезе. Як зачараваны глядзіш на дрэвы і кусты. Нехта іх прыбраў у белае адзенне. Згінаюцца пад цяжарам снегу бярозкі. Не адарвеш вачэй ад такой прыгажосці.
(78 слоў)
Похожие статьи:
Пераказы → Зімой у лесе (Паводле Я. Галубовіча)
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Зімовы вечар
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Беларуская зіма
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Снежань
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - На каньках