Віхор наляцеў на ліпку. Яна моцна зашумела. На зямлю пасыпаліся зярняткі насення. Вецер падхапіў зярнятка і панёс. Ён гушкаў яго, круціў, а потым сціх. Пачало зярнятка падаць. Моцна выцялася яно аб камень на полі. Потым убачыла ў зямлі шчылінку. Скокнула ў яе, затаілася і заснула.
Спала зярнятка да вясны. Потым яно пачало выпускаць карэньчык і парастак. Прабіўся парастак да святла, убачыў лес. Вельмі яму тут спадабалася.
(69 слоў)
Паводле Л. Арабей
Похожие статьи:
Максім Лужанін → Максім Лужанін - Міхалкавы запісы пра вятры
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Вецер
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Вецер
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Ветру
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Кліча вецер свежы