Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зубры (Паводле Я. Зазекі)

   Даглядчык моцна пастукаў у парожняе вядро. Звычайна пасля такога запрашэння да кармушак беглі зубры. На гэты раз лес глуха маўчаў.
   Толькі праз гадзіну пачуўся тупат. На палянку выйшла чарада зуброў. Іх было мала. Зубры ўхапілі трохі сена і заспяшаліся ў гушчар.
   Даглядчык пайшоў за імі. У зарасніках ён застыў ад здзіўлення. На паляне цесным колам стаялі зубры. Яны цягнуліся пысамі да маленькага зубраняці. Зубры дыхалі на малога, сагравалі яго.
(70 слоў)

Паводле Я. Зазекі