Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зубраня

   Жыло ў Белавежскай пушчы маленькае зубраня. Было яно гарэзлівым, жвавым і цікаўным. А яшчэ вельмі любіла катацца на веласіпедзе. Прачнецца раніцай, паснедае і катаецца цэлы дзень.
   Аднойчы зубраня папрасіла маці расказаць яму пра горад Мінск. Здзівілася маці такому жаданню, але пачала расказваць пра шырокія вуліцы, высокія дамы, пра фабрыкі і заводы, пра метро.
   Ноччу зубраняці прысніўся дзіўны сон. У сне яно каталася на веласіпедзе па вуліцах Мінска, і ўсе радаваліся яму, усміхаліся. З таго часу зубраня марыла паехаць у далёкі Мінск.
   Даведаліся ў сталіцы пра дзіўную мару белавежскага зубраняці і вырашылі яму дапамагчы. Прыдумалі на заводзе дзіцячы веласіпед і назвалі яго «Зубраня». З таго часу катаецца «Зубраня» не толькі па вуліцах сталіцы, але і па ўсёй Беларусі.
(117 слоў)

(Дзіма Рубашка)

 

Похожие статьи:

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Зубраня зубрыла

ПераказыВеласіпед

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Цыркач