Далёка ў касмічнай прасторы жыла Зорачка. Ад старэйшых сясцёр яна ведала, што жыхары планеты Зямля захапляюцца зорным небам. А ёй вельмі хацелася парадаваць людзей.
Зорачка не шкадавала свайго святла і разгаралася ўсё ярчэй і ярчэй. Найпрыгажэйшым яе ззянне станавілася тады, калі з дому на планеце Зямля выходзіла дзяўчынка. Зорачка працягвала да яе свае промні, і яна радасна ўсміхалася.
Але аднойчы вечарам дзяўчынка не выйшла. Зорачка праз акно зазірнула ў пакой да маленькай сяброўкі і зразумела, што яна цяжка захварэла.
– Дзяўчынка, я падарую табе сваё жыццё, – прамовіла Зорачка і залатой слязінкай скацілася з неба.
А потым доўга на планеце Зямля выходзіла з дому дзяўчынка і махала рукой Зорачцы, якая для яе так і засталася жывой.
(115 слоў)
(Паводле А. Масла)
Похожие статьи:
Якуб Колас → Новая зямля. Пытанні да раздзелаў "За сталом і "На першай гаспадарцы"
Якуб Колас → Духоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»
Якуб Колас → Паэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства
Якуб Колас → Новая зямля - Пытанні да раздзела "Вечарамі"
Якуб Колас → Новая зямля - Пытанні да раздзела "Падгляд пчол"