Дождж перастаў нечакана. Сонечныя промні пазалацілі наваколле. Над азярком паднялася вясёлка.
Мы з братамі падышлі да ракі. Раптам у крапіве нехта запыхкаў, затупаў. Я расхінуў галінкай крапіву і ўбачыў вожыка. Ён скруціўся ў клубочак. Мы прынеслі вожыка дамоў. Ён застаўся жыць у нас. Днём звярок хаваўся пад лаўку. Ноччу ён тупаў па хаце. Вожык стаў сваім у нашай сям’і. Усе кармілі звярка, даглядалі. Потым ён сам пачаў лавіць мышэй.
(70 слоў)
Паводле А. Жураўлёва
Похожие статьи:
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Колькі ў вожыка калючак
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Гасцінец для вожыка
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Вожык-дзівачок
Пераказы → Вожык (Паводле Я. Брыля)
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Казка пра смелага вожыка