Звоняць званы Хатыні. Звоняць над спаленымі хатамі, над жыццямі людзей, што ведалі свабоду і шчасце. Звоняць над брацкай магілай аднавяскоўцаў, над магіламі дзяцей, якімі свет яшчэ не ўспрымаўся далей навакольнага лесу.
Звоняць званы над могілкамі ста васьмідзесяці шасці вёсак, дзе не засталося ніводнай сям’і, дзе не збудавана на папялішчы ніводнай новай хаты.
Назвы спаленых вёсак засталіся толькі ў памяці народнай ды на магільных плітах Хатыні.
Як сімвал жывых шумяць тры бярозкі, і гарыць Вечны агонь над магілай кожнага чацвёртага.
Звоняць званы Хатыні. Звон іх зліваецца з Бухенвальдскім набатам, з жалобнай музыкай над магіламі ахвяр Лідзіцэ і Арадура і гучыць як палымяны заклік: «Людзі, будзьце пільныя!»
Хатынскі мемарыял стаў месцам усенароднага пакланення. У будні і святы цячэ туды людская рака. Прыходзяць з навакольных вёсак і прыязджаюць з самых далёкіх куткоў нашай Радзімы. Тут кожны чалавек дае клятву сам сабе: зрабіць усё магчымае для таго, каб ніколі і нідзе не паўтарылася падобная трагедыя.
(151 слова)
Паводле І. Шамякіна
Похожие статьи:
Пераказы → Званы Хатыні
Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў - Над спаленай вёскай
Пераказы → Званы памяці
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Бусел над Хатынню
Анатоль Вярцінскі → Анатоль Вярцінскі - Вечны сон, вечны звон