Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жывая вопратка зямлі

   Помню той лес, дзе сярод соснаў, асін і бяроз узвышаўся дуб. Трапляліся неабсяжныя, з рэдкімі хвойкамі разлівы верасоў на пусташах і выгарах. Кожны дзень лес адкрываў позірку, слыху штосьці новае.
   Першая яшчэ з сярэдзіны лета скідала лісце бяроза. Тое, што яна тут, паблізу, можна было заўважыць, нават не ўзнімаючы галавы, па залатой замеці лісця паміж верасу і травы. Лёгка пазнаваўся і дуб: леташняе лісце пад ім, нягледзячы на дажджы і слоту, доўга ляжала. Асіна лапатала нават у бязветраныя дні. Пад восень яна рабілася прыгажэйшай за ўсе дрэвы, раўняцца з ёй вогненнымі барвамі мог толькі клён.
   Кожная дзялянка несла свае пахі, свой настрой, розны для кожнага новага дня, бо дзень на дзень не прыходзіць: сёння туман, а назаўтра дзьме слабы ветрык і туману няма. Толькі з усходам сонца лёгкай, ледзь прыкметнай смугой спавіваюцца дальнія саснякі і пясчаныя шэра-жоўтыя ўзгоркі. Цудоўны лес пры ціхім дажджы: ён закалыхвае, люляе аднастайным, мякка-лагодным шэптам.
   Лес – жывая вопратка зямлі, яе музыка.
(155 слоў)

Паводле І. Навуменкі

 

Похожие статьи:

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

Пераказы, дыктантыУ лесе (Паводле М. Гарэцкага)

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе