Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Жучок
Жыў маленькі жучок. Неяк раніцай ён прачнуўся і паляцеў да возера. Жучок заўсёды ўсім цікавіўся. Ён паглядзеў па баках і ўбачыў нейкія нітачкі ў паветры.
Такога ён ніколі не бачыў. І тут нешта спутала яго шэсць ножак. Жучок запрацаваў ножкамі, ірвануў імі ў паветры. Нітачкі і парваліся. Што гэта магло быць?
(51 слова)