Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Журавінкі
Хутка маміна свята – 8 (Восьмае) сакавіка. Кожны павінен павіншаваць маму, бабулю, старэйшую сястру ў гэты дзень. І падарыць што-небудзь зробленае сваімі рукамі.
Таццянка рашыла вышыць нешта прыгожае. Сядзіць Таццянка на канапе. Трымае ў руках абручыкі з нацягнутай на іх тканінай. А ў галаву нічога не прыходзіць.
Раптам успомніла Таццянка, як яны ездзілі за горад у журавіны.
Вырашыла вышыць журавінкі з лісцікамі.
(62 словы)