Сустракаючыся з Уладзімірам Мікалаевічам Дубоўкам, я заўсёды дзівіўся, які прыгожы чалавек! Якія ясныя, разумныя і шчырыя вочы ў гэтага барадатага казачніка! Яны, здаецца, бачаць усё навылёт і праменяцца святлом шчодрай душы.
Дубоўка быў цудоўным чалавекам, нястомным працаўніком, выдатным паэтам, перакладчыкам, казачнікам, знаўцам фальклору і сусветнай літаратуры, батанікі і пчалярства, чалавечых характараў і сакрэтаў будаўніцтва. Ён дасканала ведаў Беларусь і Закаўказзе, Сібір і Крым, Поўнач і Далёкі Усход. Слухаць яго можна было гадзінамі і бясконца чэрпаць новае і невядомае з гэтай жывой і шчодрай энцыклапедыі. Такі ён быў у жыцці, такі і ў творчасці. Стрыманасць, мудрасць, шчырасць і мяккасць – адзнакі яго паэтычнага і чалавечага таленту.
(С. Грахоўскі)
Похожие статьи:
Биографии → Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Дубоўка → Лірыка Уладзіміра Дубоўкі
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Паляжам мы
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Часіна ды з сокам рабіны...
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Як сінячок да сонца лётаў