Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дрэва Гедыміна

   Гэта былі далёкія часы. Гаспадарыў у Вялікім Княстве Літоўскім Гедымін, ваяр суровы і адважны.
   Неяк быў князь на паляванні ў прыгожай пушчы. У азартнай пагоні Гедымін не заўважыў, што пачало цямнець. Стаміўся атрад, паклаліся спаць паляўнічыя. Ледзь нахіліў галаву князь, як убачыў чароўны сон.
   Стаіць на высокай гары, што завецца Крывою, вялікі воўк. І вые, як сотня ваўкоў.
   Уранку паслаў Гедымін па чараўніка, каб той патлумачыў сон. Чараўнік паведаміў Гедыміну, што будзе на тым месцы, дзе выў воўк, стаяць новая сталіца. Імя яе будзе па назве ракі Віліі – Вільня. Вакол сталіцы аб’яднаецца дзяржава, якая будзе квітнець пад уладай яго сыноў і ўнукаў.
   Задаволіўся князь адказам, аднак вяшчун папярэдзіў:
   – Ты – магутны гаспадар. Аднак ёсць на свеце тое, што любую сілу пераможа. Глядзі, я кідаю жолуд у зямлю. Хутка вырасце дуб. Шмат галін і лісця будзе на ім. Лісце зялёнае – гэта род Гедыміна. Многа нашчадкаў будзеш мець, княжа. Вышэй на дубе – лісты залатыя. Стануць твае сыны ды ўнукі каралямі. Да твару ім будуць кароны Літвы і Польшчы, Венгрыі і Чэхіі. На самым версе – чырвонае лісце. Стагоддзі моцным будзе твой род, нібыта дуб з прыгожай каронай. Аднак у дуброву збягуцца дзікі, разрыюць глебу лычамі. Засохне карэнне. Будуць біцца Гедымінавічы між сабою за землі, за ўладу. Таму лісце пачырванее.
   Прароцтва чараўніка збылося. Нашчадкі Гедыміна здабылі славу, але прыйшоў час – і засохла карэнне. (220 слоў)

Паводле А. Бензерука

 

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Дрэва вечнасці

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Я дрэву сказаў...

Пераказы, дыктантыТаполя

Пераказы, дыктантыЯблынька-дзічка

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Дрэва