Архітэктура і выяўленчае мастацтва Віцебшчыны – значная частка культурнай спадчыны Беларусі. На Віцебшчыне ўзніклі самабытныя архітэктурна-мастацкія школы і стылёвыя кірункі, якія ўплывалі на развіццё мастацкай культуры Беларусі. Менавіта на Віцебшчыне з’явіліся першыя на тэрыторыі Беларусі гарады. Гэты край адыграў пэўную ролю ў фарміраванні і гісторыі першай усходнеславянскай дзяржавы – Кіеўскай Русі.
Першым з беларускіх гарадоў заснаваны Полацк. З Полацкам звязана ўзнікненне на тэрыторыі Беларусі манументальнай архітэктуры. Тут у сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя пабудаваны першы мураваны храм – Сафійскі сабор.
У дванаццатым стагоддзі, у перыяд найвышэйшага эканамічнага і палітычнага ўздыму Полацкага княства, сфарміравалася самастойная Полацкая школа дойлідства. Для яе характэрна выкарыстанне тэхнікі, пры якой стваралася двухколерная гама паверхні сцяны.
Полацкая школа дойлідства, што склалася на аснове творчай перапрацоўкі антычнай архітэктуры Візантыі, атрымала ў дванаццатым стагоддзі выразна нацыянальныя рысы, мела самастойны творчы почырк. Яна зрабіла вялікі ўплыў на развіццё старажытнарускай архітэктуры.
(138 слоў)
Паводле кнігі «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі»
Похожие статьи:
Пераказы → Мастацтва архітэктуры
Пераказы → Музыка ў камені
Пераказы → Ордарная сістэма
Пераказы → Талент, аддадзены Радзіме
Пераказы → Архітэктура і прырода