Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Дзіўнае спаборніцтва
Алік заўсёды хваліўся, што ён нікога не баіцца. Аднойчы ён выйшаў на двор з булкай у руцэ. Суседскі певень угледзеў булку і ўмомант падскочыў да Аліка. Хлопчык спужаўся і кінуўся ўцякаць. У гэты час з работы вяртаўся бацька. Ён убачыў, як сын бег навыперадкі з пеўнем. Гэта так Алік уцякаў ад пеўня.
(52 словы)