Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзе чыё гняздо

   Вясной птушкі вяртаюцца з выраю ў родныя мясціны. Найпершы клопат у іх  – віць гнёзды.
   Грачынае жытло нагадвае чорную кучку галля. Гняздо можна заўважыць у вершаліне дрэва. Калі на дрэве зазелянее лісце, яго цяжка заўважыць.
   Буслы ладзяць гнёзды на дрэвах, на высокіх слупах. Яны робяць жытло на шмат гадоў. Вясной гаспадары толькі рамантуюць яго, мяняюць посцілку. Побач з бусламі часта ладзяць сабе гнёзды вераб’і.
(66 слоў)

Паводле А. Жука