Мяккай стужкай залацістага пяску цягнецца дарога. Бліжэй да лесу з ёй зліваюцца вузкія сцежкі. Яны падыходзяць з усіх бакоў. Па сцежках ідуць людзі ў лес. Свае сцежкі пратапталі і статкі кароў. Доўгім шнурочкам ідуць яны з пашы. Пастух ляскае пугай. Ад гэтага ляску каровы пужаюцца. Яны збочваюць і пратоптваюць новыя сцежкі. Адна сцежка ёсць і ў Янкі. Пра яе ніхто не ведае. Гэтая сцежка заўсёды прыводзіць Янку дамоў.
(69 слоў)
Іван Паўлоўскі
Похожие статьи:
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Успамін аб лепельскай дарозе
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Шляхі-дарогі
Пераказы → Думкі ў дарозе
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - На пыльнай дарозе
Пераказы → Зімовыя дарогі