Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Давыд-Гарадок

   Усяго пабачыў і спазнаў на сваім вяку сівы беларускі гарадок над ціхаплыннай прыгажуняй Гарынню, аднак аблічча сваё не страпіў, сабе ні ў чым не здрадзіў.
   Камусьці падасца дзіўным і неверагодным, аднак складваецца ўражанне, што гэты невялікі палескі гарадок з даўніх часоў валодае нейкай асаблівай прывабнасцю і прыцягальнасцю. Таму, колькі б ні пісалі пра Давыд-Гарадок вучоныя і пісьменнікі, журналісты і мастакі, тэма гэта па-ранейшаму застаецца невычарпальнай, як тая крыніца з жывой вадой, з якой наканавана наталяць творчую смагу яшчэ не аднаму пакаленню. І адгадка невычарпальнасці давыд-гарадоцкай тэмы, на маю думку, тоіцца ў тым, што мястэчка над Гарынню – не нешта застылае ў часе, такі, як модна сёння гаварыць, музей пад адкрытым небам, а нешта само па сабе жывое і адметнае, што знаходзіцца ў пастаянным руху і абнаўленні.
   Фенаменальнасць і ўнікальнасць гэтага гарадка заключаецца ў тым, што ён здолеў пранесці праз стагоддзі і захаваць не толькі свой самабытны, недзе нават патрыярхальны лад жыцця, але і сваю непаўторную знешнасць, сваю, нарэшце, годнасць.
(169 слоў)

У. Глушакоў

 

Похожие статьи:

ПераказыГарадзенскі характар