Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Грэбень

   Грэбенем называюць лёгкую пласцінку з зубамі. Раней свой грэбень быў у кожнай жанчыны, дзяўчынкі. Яго бераглі як каштоўную рэч. Доўгія валасы расчэсвалі грэбенем, запляталі ў косы. Кароткія валасы заколвалі шырокім грэбенем. Ён упрыгожваў прычоску.
   Грэбень быў вядомы і як музычны інструмент. Умельцы закладвалі ў яго палоску паперы і дзьмулі. Папера трымцела. Меладычныя гукі мацнелі, цешылі слых і душу. Пад гэту музыку хораша гучалі жартоўныя песні.
(66 слоў)

Паводле М. Маляўкі