Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гасцініца ля крынічкі

   За чародкай бярозак на самым пагорку расце дуб. Высокі, магутны асілак, з шатрападобнай кронай. А каля самага дуба вялізны камень-валун ляжыць. З-пад яго срэбным кутасікам выбіваецца на свет крынічка.
   На галінцы дуба мухалоўка-стракатка з ружовым матыльком у дзюбцы сядзіць. Мінулым летам у дуплянцы на дубе выводзілі патомства шпакі, а сёлета мухалоўкі-стракаткі дзетак вывелі.
   На наступны год каля дуплянкі шчыравалі шаравата-бурыя з ярка-рыжымі хвастамі птушкі. Гэта былі гарыхвосткі звычайныя.
   Добрую гасцініцу выбралі сабе ля крынічкі птушкі.
(80 слоў)

Паводле І. Галубовіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця