Завітала ў наш край вясна, і ўсё вакол пачало зелянець ды квітнець. Усюды вясна паспявае, усюды свае парадкі наводзіць.
Дайшла чарга да саду. Нарэшце і на галінках маладзенькай яблынькі кветачкі распусціліся. Адна з іх пачала выхваляцца, што яна самая прыгожая і разумная. Пакрыўдзіліся на яе сяброўкі.
Якраз у гэты час пчолкі ў сад прыляцелі, над кветачкамі закружыліся. Яны да сябе пчолак запрашаюць, духмяным нектарам частуюць. Толькі ганарлівая кветачка адвярнулася. Ні адну пчолку не пачаставала. Яшчэ і пасмяялася з сябровак, што нектар свой аддалі.
Аднак яблынька за ганарлівасць кветачкі прадказала ёй нешчаслівы лёс. За нектар пчолкі апылілі іншыя кветачкі, і хутка яны ператворацца ў прыгожыя духмяныя яблычкі. А ганарлівая кветачка засохне, ападзе, і ніхто не ўспомніць яе добрым словам.
(120 слоў)
(Паводле Г. Аўласенкі)
Похожие статьи:
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Казкі і краскі
Янка Журба → Янка Журба - Дзяўчынка і кветкі
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Верас
Міхась Зарэцкі → Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Гарлачык