Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Галілей

   Галілей – гэта звычайны селянін-бядняк Ахрэм Данілавіч Пунцік. Галілеем ён стаў праз вечныя свае вынаходніцтвы. Гэтую мянушку даў яму яго добры прыяцель аптэкар Плакс – кіраўнік тутэйшага драмгуртка і мясцовы філосаф. Гэтая мянушка яго не абразіла (а мо нават і задаволіла, хто яго ведае) і шчыльна да яго прыстала. Ад таго часу ніхто і не зваў іначай яго, як Галілеем.
   Найвыдатнейшае вынаходніцтва, ці канструкцыя Галілеева, слава аб якой прагрымела на ўсю акругу, была гармата, якую ён зрабіў у тысяча дзевяцьсот адзінаццатым годзе спецыяльна да Вялікадня, каб даць з яе салют у гонар свята.
   Эфект быў надзвычайны. Перапалохаліся ўсе страшэнна, а найбольш сам вынаходца, бо з першым стрэлам разарвалася ўся гармата і асколкі яе разам з двума Галілеевымі пальцамі разляцеліся ва ўсе бакі. Назаўтра хлопцы-падшыванцы цэлы дзень шукалі няшчасныя Галілеевы пальцы, але не знайшлі ніводнага.
   Застаўшыся з куксаю, Галілей не спыніў далейшых вынаходніцтваў, а ўзяўся за іх з яшчэ большым імпэтам.
(148 слоў)

Паводле М. Зарэцкага