Галя, светлавалосая дзяўчынка з кірпатым носам і вялікімі сінімі вачыма, была равесніцай Якімку. Яны разам пайшлі ў першы клас, разам селі за парту і неўзабаве падружыліся.
Пасля, ужо ў трэцім класе, іх прымалі ў піянеры. Яны з Галяй стаялі побач у страі і давалі ўрачыстую клятву на вернасць Радзіме. Вялікім шчасцем ззялі сінія Галіны вочы, шчокі паружавелі. Якімка таксама быў шчаслівы як ніколі.
Неўзабаве Галю, выдатніцу і актывістку, выбралі старшынёй савета атрада. Весела, цікава стала ў іхнім класе. На перапынках яны гулялі ў розныя гульні, пасля заняткаў хадзілі ў лес, на луг і збіралі гербарыі раслін, калекцыі насякомых, мінералаў. А ўзімку бегалі на каньках, на лыжах. Нават летам, калі пачыналіся канікулы, атрад не распадаўся, як гэта было раней, на асобныя групкі. Разам хадзілі ў паходы па роднаму краю, у поле – дапамагаць дарослым. Разам чыталі цікавыя кніжкі, палілі піянерскія кастры на лясных палянах...
(142 словы)
Паводле Я. Курто
Похожие статьи:
Пераказы → Галя (Паводле Я. Брыля)